• О проекте
  • Новости
  • Как это работает
  • Как обойти блокировки
  • Проверить сайт
  • 9000+

    Загад нумар 00447: як знішчалі беларускую тэхнічную інтэлігенцыю?

    Беларусы добра ведаюць пра «Чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у якую былі растраляныя выбітныя беларускія інтэлектуалы. Важна памятаць, што сярод пацярпеўшых ад савецкага змагання з «класавымі ворагамі» былі не толькі дзеячы культуры, але і навукоўцы, распрацоўшчыкі перадавой зброі. Цэлясцін Бурстын, Абрам Каплан, Уладзімір Дыдырка і дзясяткі іншых прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі таксама трапілі пад рэпресійны каток 1920-30-х гадоў. Іхныя імёны адданыя забыццю, але могуць зноў загучаць у нашай прасторы і памяці. Dev.by апублікаваў размову з даследчыкам рэпрэсій савецкага часу, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Кузняцовым. Раім прачытаць яе цалкам. Ніжэй — асобныя тэзы публікацыі:

    • Суразмоўцы прыгадваюць 5 асноўных хваляў у СССР — з 1918-19-х да вялікага тэрору 1937-38-х і загада нумар 00447 наркама НКУС Мікалая Яжова ад 30 ліпеня 1937 года, у якім дакладна вызначаліся колькасць і групы людзей, з якімі трэба было «змагацца» з дапамогай расстрэлаў і ссылак у лагеры. 
    • Нягледзячы на тое, што вынаходніцтвы навукоўцаў выкарыстоўваліся для абароны краіны, пад рэпрэсіі маглі трапіць нават распрацоўшчыкі перадавой зброі. Праз гучны судовы працэс па сфабрыкаванай справе Беларускага філіяла прампартыі — «контррэвалюцыйнай шкодніцкай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі» — прайшлі вядомыя прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі, што працавалі ў кіраўніцтве прамысловасцю БССР.
    • Больш за палову навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук прайшлі праз рэпрэсіі.
    • У перадваенные гады з 7 рэктараў БДУ былі рэпрэсаваныя шасцёра: Уладзімір Пічэта, Язэп Каранеўскі, Іван Ермакоў, Ананій Дзякаў, Уладзімір Бабраўніцкі, Нічыпар Бладыка.
    • Дакладна вядома пра 180 тысяч імёнаў рэпрэсаваных; увогуле лічыцца, што на тэрыторыі Беларусі за 1917–1953 гады праз расстрэл і зняволенне было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек, а калі ўлічваць усе віды рэпрэсій — каля  1,5 — 1,6 мільёнаў.
    • З 1994 года ў Беларусі не абароненая ніводная дысертацыя пра рэпрэсіі.  

    Последние новости проекта