• О проекте
  • Новости
  • Как это работает
  • Как обойти блокировки
  • Проверить сайт
  • 9000+

    Якія парушэнні прасоўваюцца праз сродкі лічбавых платформ. Распавядае юрыстка Кацярына Дэйкала

    Юрыстка-міжнародніца К.А. Дэйкала паведаміла ў Facebook, што разам з Белорусский Хельсинкский Комитет. Права человека в Беларуси эксперты звярнуліся да Apple, Google і Telegram у сувязі з “пакаяльнымі відэа” с дзецьмі (падлеткамі), якія распаўсюджваюць вядомыя праўладныя тг-каналы.

    Прычым тут Apple, Google і Telegram з пункту гледжання правоў чалавека? Нагадаю,-піша Кацярына Дэйкала, — сучасны стандарт вядзення бізнэсу, у частцы датычнай чалавечага вымярэння, сфармаваны на падставе Кіруючых прынціпаў па бізнэсе і правах чалавека ААН 2011, якія прызнаныя ўсімі ключавымі стэйкхолдерамі, ў тым ліку і BigTech карпарацыямі: на гэты дакумент таксама абапіраюцца і карпаратыўныя палітыкі па правах чалавека Apple і Google.

    Згодна са стандартам бізнес абавязаны ацэньваць і прадугледжваць рызыкі не толькі сваіх парушэнняў правоў чалавека, але і парушэнняў, звязаных з яго аперацыямі, прадуктамі альбо паслугамі праз ланцужок паставак (менавіта гэта кейс для Apple і Google). У самаго Telegram (для якога не выдаляць такія відэа — прамое парушэнне) няма карапаратыўнай палітыкі па правах чалавека, ёсць толькі Terms of service, згодна з якім карыстальнікі не могуць прапагандаваць гвалт у агульнадаступных каналах Telegram, ботах і гд.

    Якія правы дзіцяці былі парушаны ў гэтай гісторыі і якія парушэнні прасоўваюцца праз сродкі платформаў адпаведнымі карыстальнікамі?

    Экспертка адзначае парушэнні:

    права на свабоду ад прыніжаючага годнасць абыходжання (арт. 37 Канвенцыі аб правах дзіцяці)

    права на недатыкальнасць асабістага жыцця (арт. 16 Канвенцыі)

    свабода ад адвольнага затрымання (арт. 37 Канвенцыі)

    права на справядлівы суд (у частцы адсутнасці юрыдычнай дапамогі і права не сведчыць супраць сябе) (арт. 40 Канвенцыі)

    прэзумпцыя невінаватасці (арт. 40 Канвенцыі)

    дыскрымінацыя па палітычных перакананнях (арт. 2 Канвенцыі)

    права кожнага дзіцяці, які, як лічыцца, парушыў крымінальнае заканадаўства, абвінавачваецца або прызнаецца вінаватым у яго парушэнні, на такое абыходжанне, якое садзейнічае развіццю ў дзіцяці пачуцця годнасці і значнасці, умацоўвае ў ім павагу да правоў чалавека і асноўных свабод іншых і пры якім улічваецца ўзрост дзіцяці і пажаданасць садзейнічання яго рэінтэграцыі і выкананню ім карыснай ролі ў грамадстве ( Арт. 40 Канвенцыі).

    Апошняе, дарэчы, як падкрэслівае Кацярына, вельмі важнае палажэнне, якое датычыца менавіта дзяцей. Такія відэа, натуральна, з’яўляюцца формай гвалту (як мінімум псіхалагічнага). Эксперты падкрэсліваюць у сваіх лістах да платформ прыніжальны і траўматычны характар гэтай практыкі. Ахвяры ў дадзеным выпадку — дзеці — гэта надзвычай уразлівая група, што ўзмацняе негатыўны эфект ад такіх публічных экзекуцый. З відэа бачна, што падлеткі відавочна напалоханыя — хутчэй за ўсё, на іх аказваўся псіхалагічны, а магчыма, і фізічны ціск. Такая практыка можа накласці глыбокі след на псіхаэмацыянальны стан дзіцяці. Больш за тое, дзяржаўная прапаганда, публікуючы такія відэаролікі, выкарыстоўвае абразлівую лексіку, абвешчаючы падлетка злачынцам, што не толькі парушае прэзумпцыю невінаватасці (як і ў выпадку з дарослымі ), але і ўплывае на магчымасць паўнавартаснага развіцця дзіцяці.

    Таксама Кацярына дзеліцца, што ў самым пачатку года , у студзені 2022, эксперты з’вярнуліся да гэтых жа платфом з нагоды такіх самых відэа, зробленых з прэс-сакратаром А1 Мікалаем Брэдалевым і менеджэрам Toyota Belarus Сяргеем Бабашкавым і таксама распаўсюджаных у тг каналах. Акрамя парушэння ўсіх пералічаных вышэй правоў, толькі ўжо згодна з Пактам аб гражданскіх і палітычных правах 1966 г. (якія дарэчы парушаюцца ў кожным выпадку такого відэа), яны былі прымушаныя адкрыта заявіць аб сваёй гомасэксуальнай арыентацыі. Улічваючы пэўныя стыгмы і прадузятасці ў нашым грамадстве, відавочна, гэта дадатковая і наўмысна выцягнутая на публіку сілавікамі нагода для прыніжэння (публічнага прыніжэння) чалавечай годнасці. Ну і канешне, дыскрымінацыя па дадатковым крытэрыі (акрамя палітычных поглядаў). Мы дадалі да лістоў дадатак с падрабязным аспісаннем усіх каналаў, матэрыялаў і зместу відэа і пераклад хейтспічаў. Мы не атрымалі прамых адказаў, але ж убачылі, што праз некаторы час роўна па нашым спісе прыбралі ўсе гэтыя відэа. Ну цяпер чакаем таго ж па дзецях.

    Улічваючы ўсе складанасці працы з тэмай бізнэса і правоў чалавека (і спецыфіку працы з гэтай тэмай у кантэксце аўтарытарных рэжымаў) – не перастаю падкрэсліваць,-піша Кацярына, — што вельмі важна выкарыстоўваць гэты інструмент, які ўзнік менавіта для таго, каб працаваць у гэтым напрамку.

    Спасылка на публікацыю: https://www.facebook.com/ekaterina.deikalo/posts/pfbid02t8siLY2evoysehXmxYKGpkvZ4pd9exD6msVmkB2yFaPfbP29jmcNi1FSwh2Eh7rcl

    Последние новости проекта