• О проекте
  • Новости
  • Как это работает
  • Как обойти блокировки
  • Проверить сайт
  • 9000+

    «СМІ ў Беларусі»: БАЖ падвяла вынікі медыйнага года-2022

    Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў апублікавала электронны бюлетэнь «СМІ ў Беларусі» № 1 (71) 2023. Вынікі медыйнага года-2022»

    Аналітыкі адзначаюць працяг рэпрэсій, цэнзуры і ціску ў дачыненні да СМІ і журналістаў — як незалежных, так і дзяржаўных. Узгаданыя 17 прысудаў журналістам і медыяпрацаўнікам па крымінальных справах, 33 зняволеныя журналісты па дадзеных на канец 2022 года (паводле дадзеных Reporters Without Borders, Беларусь ўваходзіць у пяцёрку краінаў свету з найбольшай колькасцю журналістаў за кратамі і знаходзіцца на чацвёртым месцы па колькасці зняволеных-журналістак), 43 затрыманні журналістаў і 55 вобшукаў.

    Маніторынг датычыцца таксама і лічбавай прасторы: адзначаныя 9 незалежных медыя, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», публікацыі каля 1500 інтэрнэт-рэсурсаў, што былі прызнаныя судамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» (і больш за сотню сталі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» па рашэнні КДБ ці МУС). Толькі за студзень–лістапад 2022 года дзяржава абмежавала доступ, поўнасцю ці часткова, да 3002 інтэрнэт-рэсурсаў (пры гэтым, падкрэсліваюць аналітыкі, за сем папярэдніх гадоў такія абмежаванні зазналі крыху болей за 5000 рэсурсаў).

    Узгаданыя змененая працэдура блакіроўкі інтэрнэт-рэсурсаў (інтэрнэт-правайдары павінны правяраць спіс сайтаў для абмежавання доступу кожныя тры гадзіны на працягу дня і блакаваць «непажаданыя» рэсурсы на працягу чатырох гадзінаў з моманту ўнясення ў адпаведны спіс), спрошчаны доступ сілавікоў да кантэнту такіх рэсурсаў у рэжыме анлайн, а таксама новая тэндэнцыя блакавання доступу карыстальнікаў з Расіі да беларускіх незалежных медыя, якія асвятляюць вайну ва Украіне. 

    Спампаваць маніторынг можна тут

    Последние новости проекта