• О проекте
  • Новости
  • Как это работает
  • Как обойти блокировки
  • Проверить сайт
  • 9000+

    Па патрабаванні Раскамнагляда беларускі правайдар заблакаваў брэсцкі сайт

    Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, размова ідзе пра сайт brestnote.by, ад уладальніцы якога запатрабавалі выдаліць матэрыял, дзе асвятлялася хроніка расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне.

    Як распявала рэдактар сайта Наталля Грынчак, 3 красавіка на яе электронную пошту прыйшоў ліст ад правайдара, які абслугоўвае інтэрнэт-рэсурс.

    У ім паведамлялася пра рашэнне Раскамнагляда ўнесці інтэрнэт-старонку брэсцкага сайта brestnote.by у “Адзіны рэестр даменных імёнаў, паказальнікаў старонак сайтаў у сетцы Інтэрнэт і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў сетцы Інтэрнэт, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у Расійскай Федэрацыі забаронены”. Высветлілася, што ў спіс забароненых інтэрнэт-старонак трапіла публікацыя з хронікай падзей ва Украіне ў апошнія дні сакавіка.

    З ліста ад правайдэра таксама вынікала, што з патрабаваннем выдаліць публікацыю выступіла Генеральная пракуратура РФ. 

    “Ліст прыйшоў раніцай 3 красавіка, а ўжо ўвечары гэтага дня сайт brestnote.by быў заблакаваны не толькі для прагляду, але і для ўваходу ў адміністрацыйную сістэму”, — распавяла Наталля Грынчак.

    Уладальніца сайта звярнулася да правайдэра з пытаннем, якое дачыненнне да гэтага мае Раскамнагляд.

    “Адказ мяне здзівіў. Аказваецца, што Раскамнагляд, які з’яўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдэрам блакаваць доступ да сайта як па імя дамену, так і па IP-адрасу — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі”, — кажа Наталля Грынчак.

    Паводле яе слоў, публікацыю вырашылі прыбраць і паведаміць пра гэта ў тэхнічуную падтрымку, пасля чаго сайт brestnote.by быў разблакаваны.

    Спасылка на крыніцу: https://baj.by/be/content/na-patrabavanne-raskamnaglyada-belaruski-pravaydar-zablakavau-brescki-sayt-za-asvyatlenne

    Последние новости проекта